Вывучаем беларускую мову

Знать свой родной язык так же важно, как и быть патриотом страны и достойным ее гражданином. Официальными языками в Беларуси считается белорусский и русский, однако свой язык современное поколение почти забыло. К сожалению, на белорусских улицах все реже можно услышать РОДНУЮ речь, а ведь она делает нас уникальными, дает свой знак отличия перед другими странами.

Вывучаем родную мову

         Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінстваз’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы.

      Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення,самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа. Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі.

      Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, Якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска- рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.

Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi

Фальклор і развіццё маўлення

 Маўленне - унікальны і ўніверсальны сродак многіх відаў дзейнасці. Немагчыма развіваць маўленне дзіцяці "ўвогуле", безадносна да той ролі, якую яно выконвае ў яго жыцці, не ўключаючы маўленне ў тую ці іншую дзейнасць. Галоўным пабуджальным матывам праяўлення маўленчай актыўнасці з'яўляецца сумесная дзейнасць дарослым. 
            Калыханкі, забаўлянкі, прымаўкі, песні, казкі - вось тыя дасканалыя мастацкія формы фальклору, з дапамогай якіх мы знаёмім дзяцей з багаццем і разнастайнасцю навакольнага свету.
            Перш за ўсё, мы праслухоўваем і абыгрываем з дзецьмі беларускія народныя калыханкі, песенькі, забаўлянкі, кароткія вершыкі, да якіх далучаюцца адпаведныя зместу дзеянні і рухі, паўтарэнні асноўных слоў, выразаў. Вабяць малых такія дзеянні як закалыхванне лялек, плясканне ў далоні, прытупванне, падскокі і т. п. Расказванне невялікіх па аб'ёму казак суправаджаем інсцэніроўкамі.Дзецям вельмі падабаецца, калі ў вершыку называецца канкрэтнае імя.  Маленькія дзеці ўдзельнічаюць у простых карагодных гульнях кшталту "Знаёмства" (напрыклад, "Адгадай, чый галасок?", "Хто схаваўся?" і інш.) гэтыя гульні садзейнічаюць наладжванню дзіцячых узаемаадносін, выклікаюць у дзяцей жаданне ўступіць у зносіны, значыць і размаўляць адно з адным. Дзецям падабаюцца такія гульні, а гэта добрая падстава для выхавання цікавасці да беларускай мовы, першапачатковага развіцця беларускага маўлення. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўсёды заўважаюць, што яна вядзецца на беларускай мове, і міжволі засвойваюць асобныя словы, выразы, песенькі. Для паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дашкалят  выкарыстоўваем лялек-беларусаў: дзяўчынку Паўлінку і хлопчыка Янку. Яны паасобку альбо разам прыходзяць да дзяцей, цікавяцца іх заняткамі, гульнямі, размаўляючы толькі па-беларуску: задаюць пытанні, называюць асобныя прадметы, што знаходзяцца ў дзяцей, выконваюць розныя дзеянні з імі, расказваюць нескладаныя гісторыі. Такім шляхам наладжваюцца сітуацыйна-дзелавыя зносіны на беларускай мове.
            Такім чынам, у першыя тры гады жыцця дзяцей трэба выкарыстоўваць тыя формы работы, якія спрыяюць развіццю пачуцця беларускага маўлення шляхам азнаямлення іх з лепшымі ўзорамі жывога беларускага слова, а таксама фарміраванню першапачатковых навыкаў маўлення на роднай мове.

МАМА, ТАТА, ДАВАЙЦЕ ГУЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ!

Скажы па-беларуску: ДЕВОЧКА, МАЛЬЧИК, ПАПА, БАБУШКА, ДЕДУШКА.

Пакажыце хто як працуе: КАВАЛЬ, ЦЫРУЛЬНIК, МАЛЯР, ЦЕСЛЯР.

Гульня-iмiтацыя: Бусел ходзiць па балоце, Матылек пералятае з кветкi на кветку, Мядзведзь лапамi адганяе аваднеў.

Гульня «Якi, якая, якое» ЛIМОН – кiслы, ЦУКЕРКI – салодкiя, АБАРАНКI – мяккiя, ЯБЛЫК – духмяны.

Гульня «Хто – цi што».

Уважлiва паглядзець i адказаць на  пытаннi па-беларуску.

Дзяўчынка (сумная) - вяселая

Яблык (кiслы) - салодкi

Цукеркi (горкiя) – салодкiя

Сукенка (запзцканая) – чыстая

Кураня (вялiкае) - маленькае

Заяц (храбры) – баязлiвы

Птушкi (чорныя) – белыя

Кошык (поўны) – пусты

ВЫВУЧАЕМ РОДНУЮ МОВУ

Васіль Вітка: Лічылка.

Раз, два, тры, чатыры - 
Зайчык вушы натапырыў. 

Ідзе з лесу воўк, воўк 
І зубамі: шчоўк, шчоўк. 

Мы схаваемся ў кусты: 
Зайка, я, і ты, і ты. 

Ты ж, ваўчына, пачакай, 
Як схаваемся - шукай.

 

Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

свернуть
Меню раздела