« Памятныя мясціны вескі”
Мэтай распрацоўкі маршрута выхаднога дня з’яўляецца выхаванне ў дашкольнікаў павагі і інтарэса да роднай вескі праз узаемадзеянне і супрацоўніцтва выхавацелей і бацькоў.
Мэта можа быць рэалізована праз рашэнне наступных задач:
- фарміраванне у дзяцей уяўлення аб своей малой радзіме – аграгарадку Дрычын;
- знаемства дзяцей з адметнымі мясцінамі вескі – помнікамі героям вайны;
- выхоўвання цікавасці да памятных мясцін і мясцін пахавання воінаў-герояў.
Маршрут разлічаны на выхаванцаў узросту – 5-6 гадоў.
Працягласць маршрута – 1,5 км.
Паважаныя бацькі!
Самы лепшы дзень – гэта выхадны, калі ўся сям’я збіраецца разам! Выхадныя – гэта ўжо свята! А выхадныя, праведзеныя разам з дзецьмі – удвая свята!
І каб гэта свята было яскравым і незабыўным, прапануем Вашай увазе “Маршрут выхадного дня” на тэму : “Памятныя мясціны вёскі”
Змест маршрута:
1. Пачніце свой маршрут з цэнтра аграгарадка Дрычын. Паведаміце дзіцяці гісторыю ўзнікнення роднай вескі (Назва Дрычын (чыгуначная станцыя Дрычын) вядома яшчэ з 16 стагоддзя. Увесь час веска з’яўляецца густа населеным пунктам. У весцы размешчана школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, Дом культуры, аддзяленне сувязі, тры крамы.)
Пагуляйце па парку. Разгледзьце дрэвы і замацуйце іх назвы. (Да пачатку экскурсіі, выходзячы з дома, вазьміце з сабой кветкі, каб разам з дзіцем пакласці на помнікі.)
Далей прайдзіце да Помніка Землякам. Ен ўстаноўлены на ўшанаванне памяці 328 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. На помніку бачна скульптура салдата з дзяўчынкай на руках і пліта з імёнамі загінуўшых. Помнік узведзены ў 1970 годзе.
Раскажыце дзецям аб тым, што 9 Мая – гэта свята нашага народа ў гонар перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У дзень Перамогі віншуюць удзельнікаў вайны, дораць ім кветкі і жадаюць здароўя і мірнага неба над галавой. Кожны год да гэтага помніка прыходзяць ветэраны вайны, прыносяць кветкі і ўспамінаюць загінуўшых сяброў. Таксама на гэта свята праходзіць парад Перамогі. Прапануйце дзіцяці пакласьці кветкі да помніка.
Падрыхтуўце загадзя песні “Жураўлі” і “День Перамогі”. Праслухайце іх з дзецьмі і растлумачце змест песень.
Задайце пытанні: ці бачыў ен парад Перамогі? Чым ен дзіцяці запомніўся? Што ты ведаеш пра вайну?
2. Працягніце маршрут далей да абеліска, які знаходзіцца ў старым парку, дзе раней была школа.
Па дарозе называйце будынкі, лічыце колькасць паверхаў. Замацоўвайце словы (скажы правільна: адзін паверх – аднапавярховы; два паверхі –двухпавярховы і г.д.). Паўтарыце правілы дарожнага руху.
Загадайце загадкі аб транспарце:
Не летает, не жжужит. Жук по улице бежит.
И горят в глазах жука два блестящих огонька (Машина)
Что на чудо этот дом-ребятишек много в нем
Носит обувь из резины и питается бензином? (Автобус)
Ездить нужно остарожно, за рога держаться можно,
Жаль вот только – гривы нет…, Что за конь? (Велосипед)
Вывучыце лічылку:
До-ре-ми-фа-соль-ля-си! Едет кошка на такси
а котята прицепились и бесплатно прокатились.
Раскажыце аб правілах паводзін у розных сітуацыях: “Дзе можна катацца на ровары?”, “Вуліца – не месца для гульняў”(прагуляйце з дзіцем па ролях).
Пачытайце вершы:
Для чего на перекрестке четно-белые полоски?
Это “зебра”, но не лошадь, а дорога через прощадь.
Вдоль по “зебре” пешеход в безопасности идет.
Ни в коем случае нельзя играть на дороге!
Когда по близости шоссе, скорей забудь про игры все!
Ракетка, мяч и самокат-здесь не игрушки для ребят.
И зверята даже знают! На дороге не играют.
Прыйшоўшы да месца, звярніце ўвагу на вялікі, стары парк. Прапануйце дзецям назваць знаемыя дрэвы. Прыцягніце увагу дзіцяці да абеліска, размешчанага ў центры парка. Паведайце дзецям яго гісторыю. Абеліск савецкім 39 ваеннапалонным і 2 партызанам, якія былі растраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1942г і 1943г.
Раскажыце дзіцяці, што каля помнікаў вядуць сябе ціха, кладуць кветкі, мужчыны і хлопчыкі здымаюць галаўныя уборы і моўчкі стаяць.
Пасля сумеснай прагулкі абмяркуйце ўбачанае і спытайцеся аб пачуццях і ўражаннях вашага дзіцяці. Прапануйце яму намаляваць кветкі для ветэранаў ці святочны салют.
Паглядзіце разам дома мультыплікацыйны фільм “Васілек” (Союзмультфильм, 1973 год)
Добрых выхадных !